Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 06 Жнівень 2020 15:29

Дабрачынная кампанія «Збяром дзяцей у школу»

3 жніўня Беларускі Чырвоны Крыж пачаў штогадовую дабрачынную кампанію «Збярэм дзяцей у школу».

Яна накіравана на аказанне дапамогі сем'ям, у якіх няма магчымасці сабраць дзяцей у школу і дапамагчы ім стаць тымі, кім яны мараць. У гэтым годзе Чырвоны Крыж будзе перадаваць дзецям паўнавартасныя школьныя наборы. Мэтавая аўдыторыя - дзеці з сем'яў з нізкім узроўнем даходу: дзеці, прызнаныя знаходзячымiся ў сацыяльна-небяспечным становішчы, дзеці з інваліднасцю і дзеці з сем'яў бежанцаў. Для кожнага дзіцяці будзе сабраны школьны набор з неабходнымі прыладамі. Гэта можа быць заплечнік, пенал, канцылярскія прыналежнасці (сшыткі, альбомы, ручкі, алоўкі, лінейкі, фламастэры і т.п) школьная і спартыўная вопратка і абутак - усё самае неабходнае. Кампанія будзе доўжыцца да 14 верасня.

Падтрымаць дабрачынную кампанію можна дапамагчы двума спосабамі:

- у натуральнай форме, перадаўшы школьныя наборы ў раённую арганізацыю Беларускага Чырвонага Крыжа г. Крупкі вул. Чапаева, 8 (тэл. 8-029-5575297)

- пералічыць дабрачынную суму на куплю школьных набораў праз АРІП (выбраўшы ў дрэве АРІП пункт Дабрачыннасць, грамадскія аб'яднанні, пункт Дапамога дзецям , дарослым, пункт Беларускі Чырвоны Крыж, выбраць адпаведную абласную арганізацыю ўвесці нумар дабрачыннай акцыі 222 і здзейсніць плацёж.)

Будзем удзячныя за Вашу падтрымку!

Чытаць 335 разоў