Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 04 Жнівень 2020 12:32

Датэрміновая выплата пенсіі ў жніўні 2020 года

У мэтах стварэння пенсіянерам спрыяльных умоў атрымання пенсій (мінімізацыя паездак, скарачэнне сацыяльных кантактаў) выплата пенсій у жніўні 2020 года будзе ажыццёўлена датэрмінова.

Згодна з заканадаўствам пенсіі выплачваюцца ў перыяд з 5 па 25 чысло на падставе графікаў выплат праз банкаўскія ўстановы, паштовыя аддзяленні, прадпрыемствы па дастаўцы пенсій.

У жніўні 2020 года пенсіі, якія згодна з графікам выплат прыпадаюць на 10 чысло і пазней, будуць даступныя да выплаты:

асобам, якія ажыццяўляюць атрыманне пенсіі праз паштовыя аддзяленні і праз прадпрыемствы па дастаўцы пенсіі на дом – - з 3 жніўня 2020;

асобам, якія ажыццяўляюць атрыманне пенсіі праз банкаўскія ўстановы, - з 5 жніўня 2020.

Выбар датэрміновага атрымання пенсіі застаецца за пенсіянерам.

Пры адсутнасці жадання атрымаць пенсію датэрмінова - застаецца магчымасць атрымання пенсіі ў ранейшы тэрмін.

Чытаць 304 разоў