На выставе ў музеі прадстаўлена больш за 30 работ таленавітай мастачкі. Усе працы напісаны ў розных жанрах: пейзаж, графіка, нацюрморт. Карціны здзіўляюць сваёй шматграннасцю, непаўторнасцю. Сакавітыя колеры і яркія фарбы, мілыя домікі, блакітныя азёры. Пейзажы, быццам напоўненыя паветрам і святлом, незвычайна добрыя, Анастасія тонка адчувае колер і ўмее перадаць магію спакою.
Крупчане і госці горада змогуць палюбавацца працамі Анастасіі да канца жніўня.