У Чэмпіянаце прынялі ўдзел 6 мужчынскіх і 5 жаночых каманд.
Па выніках чэмпіянату першае месца сярод мужчын заняла каманда філіяла «Крупскае УМГ» ААТ «Газпром трансгаз Беларусь» - Гайдук Анатоль і Грыша Пётр; другое месца ТАА «Амкадор-Можа» - Буракоў Уладзімір і Строцкi Аляксей; трэцяе месца ў каманды раённага ФСК «Грацыя» - Кострыкаў Георгій і Крына Сяргей.
Сярод жаночых каманд першае месца таксама ў каманды філіяла «Крупскае УМГ» ААТ «Газпром трансгаз Беларусь» - Бабіцкая Алеся і Ляйчонак Вікторыя. Другое месца ў каманды раённага ФСК «Грацыя» - Сазонава Дыяна і Мацюшонак Дар'я і трэцяе месца заняла каманда УАЗ «Крупская ЦРБ» - Сергун Наталля і Гамаюнава Іна.
Таксама годна змагаліся каманды Крупскага РАНС і РАУС.
Каманды, якія занялі першыя месцы, узнагароджаны кубкамі і граматамі ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Крупскага райвыканкама, члены каманд медалямі і граматамі. Каманды, якія занялі 2 і 3 месцы, узнагароджаны граматамі, члены каманд - медалямі і граматамі.