Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 10 Чэрвень 2020 15:18

У Крупскім раёне выратавалі увязшага ў балоце каня

Незвычайная сітуацыя адбылася 9 чэрвеня ў лясным масіве аг. Дакудава Хацюхоўскага сельсавета. Мясцовы жыхар ехаў на падводзе па добра знаёмай лясной дарозе.

 

У якi-та момант конь уграз і праваліўся ў балота. Уласнымі намаганнямі грамадзянін не змог справіцца, спатрэбілася дапамога ратавальнікаў. У 16.26 да месца выкліку выехала найбліжэйшае падраздзяленне МНС ПАСП-14 в. Хацюхова ў складзе камандзіра аддзялення Аляксандра Цягліка і кіроўцы Уладзіміра Прыгажэнка. Байцы абвязалі каня пажарнымі рукавамі, прывязалі да тэхнікі, па меры магчымасці дапамагалі рукамі, каб не траўмаваць жывёлу. Мала-памалу вызвалілі стомленую і напалоханую жывелу з палону. Аперацыя па выратаванні доўжылася каля 5 гадзін. Конь не пацярпеў. Гаспадар ўдзячны выратавальнікам. А што кажуць самі ратавальнікі? Як заўсёды, сціпла і нешматслоўна: «Гэта наша праца».

 

Чытаць 273 разоў