Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 09 Чэрвень 2020 17:15

У Крупскім раёне стартавалі адразу дзве рэспубліканскія акцыі

Сёлета ратавальнікі будуць прыхарошваць летнія дні дзяцей і людзей сталага ўзросту двума рэспубліканскімі акцыямі - «Канікулы без дыму і агню» і «З клопатам аб бяспецы малой радзімы».

 

Першай стартуе рэспубліканская акцыя «З клопатам аб бяспецы малой радзімы», якая пройдзе ў два этапы: з чэрвеня па ліпень і з верасня па кастрычнік. Яе мэта - папярэджанне пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх людзей сталага ўзросту.

Спецыяльна для іх распрацаваны новыя фарматы мерапрыемстваў. Самыя творчыя змогуць паўдзельнічаць у аглядзе-конкурсе на лепшае афармленне прысядзібнага ўчастка, аграсядзібы на тэму «Ландшафтны дызайн МНС». Таксама ратавальнікі арганізуюць рассылку бяспечнай карэспандэнцыі.

Аб бяспецы ў руху будзе вяшчаць спецыяльны транспарт МНС, які праедзе па сельскіх населеных пунктах для транслявання насельніцтву кароткіх прафілактычных тэкстаў праз гучнагаварыцель. Акрамя гэтага, выратавальнікі правядуць працу па маршруце руху гандлёвых аўтакрам праз праект «Аўталаўка бяспекі».

Пры стабілізацыі эпідэміялагічнага становішча ў сельскіх населеных пунктах і раённых цэнтрах на адкрытых пляцоўках пройдуць тэматычныя «Кірмашы бяспекі».

Галоўнай аўдыторыяй акцыі «Канікулы без дыму і агню», якая пройдзе з 8 чэрвеня па 21 жніўня, стануць дзеці школьнага і дашкольнага ўзросту, якія адпачываюць у летніх і прышкольных лагерах.

Большасць мерапрыемстваў пройдзе ў рэжыме онлайн: гульні «Дзе логіка?», «Сакрэт бяспекі» з выкарыстаннем відэасувязі, квізы па бяспецы на розных інтэрнэт-платформах, майстар-класы, экскурсіі па цэнтрах бяспекі, музеях і пажарным частках.

Таксама хлопцы змогуць паўдзельнічаць і ў іншых мерапрыемствах, падрыхтаваных ратавальнікамі: «Спартландыя бяспекі», квэст-гульня «Шыфр бяспекі», гульня «Школа юных ратавальнікаў».

Крупскі РАНС

Чытаць 362 разоў