Сёння яго ўдзельнікам - вязням і дзецям Вялікай Айчыннай вайны - асаблівая ўвага.
Спецыялісты аддзялення дзённага знаходжання для людзей з абмежаванымі магчымасцямі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва распрацавалі і выпусцілі памяткі. У іх – падрабязная і даступная інфармацыя аб тым, як абараніцца ад грыпу, каранавiруса і ВРВІ. Як паводзіць сябе ў сітуацыі, якая склалася і куды звярнуцца ў выпадку патрэбы.
Памяткі разасланы пажылым па пошце. Зараз спецыялісты Цэнтра падтрымліваюць з удзельнікамі праекта тэлефонную сувязь - і гэта штодня!
- Нашым бабулям і дзядулям сёння як ніколі патрэбна падтрымка – кажа загадчык аддзялення Людміла Гур. - Жыццё загартавала гэтых людзей. Яны ў нас малайцы! Пагутарыш з імі - атрымліваеш зарад пазітыву. У пажылых на ўсе адзін адказ: «Усё праходзіць, і каранавiрус пройдзе, і ўсё будзе выдатна!»
Не застаюцца ў баку партнёры праекта - рэлігійная місія «Карытас» і міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Паразуменне».
- У бліжэйшы час «Карытас» перадасць сродкі індывідуальнай абароны, якія будуць раздадзены пажылым людзям, – адзначае дырэктар Крупскага ТЦСАН Таццяна Варановіч.