Асаблівая ўвага будзе засяроджана на правядзенні прафілактычнай работы з бацькамі. Асноўныя намаганні будуць накіраваны на растлумачэнні дарослым прычын і наступстваў ДТЗ з удзелам дзяцей, напамінку правілаў бяспечнай перавозкі непаўналетніх, адказнасці за парушэнні ПДР, а таксама неабходнасці асабістага прыкладу правільных і бяспечных паводзін на дарозе.
Інспектары ДАІ будуць праводзіць рэйдавыя мерапрыемствы па прафілактыцы парушэнняў правілаў дарожнага руху. Пры гэтым асаблівая ўвага будзе надавацца захаванню кіроўцамі хуткаснага рэжыму, правілаў праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозкі дзяцей.
ДАІ заклікае кіроўцаў быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі паблізу дзіцячых устаноў, праездзе нерэгулюемых пешаходных пераходаў, прыпынкаў грамадскага транспарту і асабліва ў дварах.
У мэтах папярэджання траўматызму на дарогах непаўналетніх у дні правядзення спецмерапрыемстваў рух транспартных сродкаў у светлы час сутак павінен ажыццяўляцца з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі (пры іх наяўнасці).