Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 18 Май 2020 13:46

Стартуе абласная прафілактычная акцыя «Бяспечны пераход» з 18 па 22 мая 2020 года на тэрыторыі Мінскай вобласці

Усяго ў Мінскай вобласці з пачатку года адбылося 216 ДТЗ, у якіх 46 чалавек загінулі, 215 - атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Аналіз аператыўнай абстаноўкі ў сферы забеспячэння дарожнай бяспекі на тэрыторыі Мінскай вобласці з пачатку 2020 года паказвае на шэраг праблемных пытанняў, у прыватнасці – стану пешаходнага траўматызму.

Па-ранейшаму, асноўнымі прычынамі здзяйснення такіх здарэнняў з'яўляюцца як парушэнні ПДР пешаходамі, так і не выкананне патрабаванняў Правілаў кіроўцамі транспартных сродкаў у частцы праезду нерэгулюемых пешаходных пераходаў і прадастаўлення перавагі ў руху пешаходам.

За 4 месяцы г. г. ужо на пешаходных пераходах адбылося 36 ДТЗ, у выніку якіх 2 пешаходы загінулі, 37 - атрымалі траўмы.

Пешаходны пераход з'яўляецца небяспечным месцам. Небяспека можа пагаршацца абмежаваным аглядам, навалай пешаходаў, сярод якіх адзін апынецца нецярплівым, альбо па іншых прычынах.

14.01.2020 каля 08.10 паблізу в. Петкавічы, Дзяржынскага раёна, кіроўца 1984 г. н., рухаючыся на аўтамабілі «Форд Транзіт» у напрамку г. Мінска, здзейсніў наезд на мясцовую жыхарку, 1941 г. н., якая пераходзіла праезную частку дарогі справа налева па ходзе руху транспартнага сродку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. У выніку наезду пешаход ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерла на месцы ДТЗ.

15.04.2020 каля 22.05 гадзін у г. Маладзечна кіроўца 1980 г.н., рухаючыся на аўтамабілі «Вольва S40», здзейсніў наезд на пешахода 2001 г. н., які пераходзіў праезную частку справа налева па ходзе руху па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. У выніку ДТЗ малады чалавек з атрыманымі траўмамі шпіталізаваны.

24.04.2020 каля 21.00 гадзін у г.Мядзел, кіроўца 1972 г. н., рухаючыся на аўтамабілі «Додж Дуранго», здзейсніў наезд на мясцовую жыхарку, якая пераходзіла праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. У выніку наезду жанчына, 1950 г. н. атрымала цялесныя пашкоджанні.

У густанаселеных гарадах вобласці праблемай застаюцца наезды на пешаходаў на нерэгулюемых пешаходных пераходах, дзе не толькі відавочна віна кіроўцаў, якія парушаюць патрабаванні правілаў праезду нерэгулюемых пешаходных пераходаў, але і пешаходы праяўляюць сваю бестурботнасць і недысцыплінаванасць:

Так, 07.05.2020 каля 04.15 гадзін у г. Барысаве кіроўца 1994 г. н., кіруючы аўтамашынай «Рэно», здзейсніў наезд на пешахода 1979 г. н., які пераходзіў праезную частку ў неўстаноўленым месцы, у зоне бачнасці пешаходнага пераходу. У выніку ДТЗ мужчына з атрыманымі траўмамі дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы. Пацярпелы не быў пазначаны святлоадбіўнымі элементамі.

У мэтах павышэння эфектыўнасці прымаемых органамі ўнутраных спраў мер па забеспячэнні бяспекі менш абароненай і найбольш неабароненай катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху, як пешаходы, з 18 па 22 мая г. г ДАІ Мінскай вобласці праводзіць прафілактычную акцыю «Бяспечны пераход».

У ходзе прафілактычных мерапрыемстваў створаны рэйдавыя групы з ліку супрацоўнікаў міліцыі грамадскай бяспекі, добраахвотных дружыннікаў па штодзённай адпрацоўцы месцаў канцэнтрацыі ДТЗ, пешаходных пераходаў, аварыйна-небяспечных участкаў аўтамабільных дарог і вуліц населеных пунктаў, найбольш схільных рызыцы здзяйснення наездаў на неабароненых удзельнікаў дарожнага руху.

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці заклікае вадзіцеляў да падвоенай увагi за рулём, асабліва ва ўмовах абмежаванай бачнасці і пры неспрыяльных пагодных умовах. Пры пад'ездзе да нерэгуляваных пешаходных пераходаў вадзіцель абавязаны знізіць хуткасць, аж да спынення транспартнага сродку, каб саступіць дарогу пешаходам. Калі перад пешаходным пераходам спыніўся, стаiць або замарудзіў рух транспартны сродак, то вадзіцелі іншых транспартных сродкаў, якія рухаюцца па суседніх палосах руху ў спадарожным напрамку, павінны знізіць хуткасць руху.

Маючы перавагу, пешаход абавязаны быць вельмі ўважлівым, асцярожным, не адцягвацца пры пераходзе праезнай часткі абавязкова глядзець па баках, выключыць размовы па мабільным тэлефоне і выкарыстання навушнікаў пры праслухоўванні якой-небудзь інфармацыі ці музыкі, сваімі дзеяннямі не ствараць перашкоды для руху транспартных сродкаў.

Паважаныя вадзіцелі і пешаходы ставіцеся адзін да аднаго з разуменнем і павагай! На дарозе ўсе роўныя і ў кожнага ёсць перавага, але толькі тады, калі яна не супярэчыць правілам дарожнага руху!

УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама

Чытаць 282 разоў