Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 07 Май 2020 18:48

На Крупшчыне з 8 па 11 мая Дзяржаўтаінспекцыя правядзе акцыю «Цвярозы кіроўца»

З 8 па 11 мая на тэрыторыі Міншчыны пройдзе абласная прафілактычная акцыя «Цвярозы кіроўца».

 

У рамках яе супрацоўнікі ДАІ разам з іншымі службамі міліцыі будуць сачыць за становішчам каля месцаў канцэнтрацыі ДТЗ, месцаў масавага адпачынку і руху транспарту, АЗС і не толькі. Асабліва ў вячэрні і начны час сутак.

Супрацоўнікі АДАІ Крупскага РАУС нагадваюць, што за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення альбо перадачу права кіравання нецвярозаму, роўна як і за адмову ад праходжання агляду, кіроўца пазбаўляецца права кіравання ўсімі відамі транспартных сродкаў тэрмінам на 3 гады і атрымлівае штраф (ад 50 да 100 базавых велічынь). А за паўторнае на працягу года кіраванне ў нецвярозым выглядзе ў дачыненні да аўтааматара ўзбуджаецца крымінальная справа, транспартны сродак жа канфіскуецца па-за залежнасці ад права ўласнасці.

Акрамя таго, у АДАІ Крупскага РАУС пераканаўча просяць грамадзян, якім неабыякавы лёс усіх удзельнікаў дарожнага руху: калі вы бачыце ці ведаеце, што транспартным сродкам кіруе нецвярозы кіроўца, паведаміце пра гэта па тэлефоне 102.

 

Чытаць 354 разоў