Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 06 Люты 2020 15:37

Кастынг «Міс Беларусь-2020»

Кастынг "Міс Беларусь-2020" адбудзецца 9 лютага ў Палацы культуры імя М. Горкага ў Барысаве. Гэта будзе абласны этап Нацыянальнага конкурсу прыгажосці. Аб тым, хто можа прыняць у ім удзел і што для гэтага неабходна, распавялі ў прэс-службе Мінаблвыканкама.

 

У кастынгу могуць прыняць удзел дзяўчаты ад 18 да 24 гадоў. Яны павінны мець грамадзянства Беларусі і пастаянна пражываць на тэрыторыі краіны (незалежна ад месца вучобы і працы). Таксама ў спіс крытэрыяў адбору ўваходзяць: рост не ніжэй 174 см, адсутнасць на целе татуіровак і пірсінгу, прэтэндэнткі на карону не павінны мець дзяцей і быць калі-небудзь у шлюбе.

Абласны этап конкурсу будуць праводзіць у форме кастынгу. Ён уключае:

  • папярэдняе субяседаванне, вымярэння параметраў цела удзельніц, праверку адпаведнасці патрабаванням;
  • самапрэзентацыю ўдзельніц, якая ўключае ў сябе выхад у купальніку, фота -, відэаздымку канкурсантак, дэманстрацыю творчых здольнасцяў.

Лепшыя з дзяўчат пазмагаюцца за галоўны тытул каралевы прыгажосці ў фінале "Міс Беларусь-2020", які пройдзе ў маі.

Падрабязная інфармацыя размешчана на сайце тэлеканала АНТ (www.ont.by).

Пачатак кастынгу ў 11:00.

Чытаць 874 разоў