У кастынгу могуць прыняць удзел дзяўчаты ад 18 да 24 гадоў. Яны павінны мець грамадзянства Беларусі і пастаянна пражываць на тэрыторыі краіны (незалежна ад месца вучобы і працы). Таксама ў спіс крытэрыяў адбору ўваходзяць: рост не ніжэй 174 см, адсутнасць на целе татуіровак і пірсінгу, прэтэндэнткі на карону не павінны мець дзяцей і быць калі-небудзь у шлюбе.
Абласны этап конкурсу будуць праводзіць у форме кастынгу. Ён уключае:
- папярэдняе субяседаванне, вымярэння параметраў цела удзельніц, праверку адпаведнасці патрабаванням;
- самапрэзентацыю ўдзельніц, якая ўключае ў сябе выхад у купальніку, фота -, відэаздымку канкурсантак, дэманстрацыю творчых здольнасцяў.
Лепшыя з дзяўчат пазмагаюцца за галоўны тытул каралевы прыгажосці ў фінале "Міс Беларусь-2020", які пройдзе ў маі.
Падрабязная інфармацыя размешчана на сайце тэлеканала АНТ (www.ont.by).
Пачатак кастынгу ў 11:00.