- Светлавы дзень скарачаецца, а гэта значыць, што рызыка атрымаць траўмы пешаходу ў цёмны час сутак узрастае ў разы. Так, на тэрыторыі краіны ў бягучым годзе больш за 70% смяротных наездаў на пешаходаў здзейснены пасля заходу сонца, - распавялі ў Дзяржаўтаінспекцыі.
Увага супрацоўнікаў ДАІ ў першую чаргу будзе нададзена спраўнасці асвятлення ў раёне пешаходных пераходаў, наяўнасці неабходных тэхнічных сродкаў рэгулявання руху.
Дзяржаўтаінспекцыя ўзмоцніць кантроль за забеспячэннем бяспекі на нерэгуляваных пешаходных пераходах, участках аўтамабільных дарог, вуліцах населеных пунктаў, дзе ёсць высокая рызыка здзяйснення наездаў на пешаходаў.
Акрамя таго, на месцах будзе праведзена інфармацыйна-тлумачальная работа ў працоўных калектывах, установах адукацыі, дзе інспектарамі будзе даведзена інфармацыя аб неабходнасці выкарыстання святловяртальных элементаў і мерах бяспекі на пешаходных пераходах.