8 верасня 2019 г. Крупскі раён прымаў III этап адкрытага Кубка Мінскай вобласці 2019 года па маўнтынбайку "Крупскі марафон". Урачыстае адкрыццё спаборніцтваў адбылося каля сельскага клуба в.Дакудава ў 12.00. Маршрут паўмарафона ў 42 км праходзіў па перасечанай мясцовасці паводле правілаў UCI на дыстанцыі па фармаце XCM - марафону. У спаборніцтвах прынялі ўдзел больш за 50 спартсменаў.
Каманда Крупскага раёна, пад кіраўніцтвам трэнера па веласпорце Шуцько А. І. заняла 3 месца.
Пераможцамі ў асабістым першынстве сталі Занемонец Дыяна і Ведрыцкая Валерыя.