З мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з прычыны пакідання іх без нагляду з 19 жніўня па 10 верасня ў Крупскім раёне праходзіць прафілактычная акцыя «У цэнтры ўвагі - дзеці!».
Першы этап акцыі пройдзе з 19 па 31 жніўня ў гандлёвых цэнтрах і аб'ектах гандлю, якія спецыялізуюцца на рэалізацыі тавараў для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзростаў. У тыя хвіліны, калі хлопцы будуць напаўняць свае новыя ранцы школьнымі прыладамі, работнікі МНС і актывісты БМГАВП папоўняць іх багаж ведаў жыццёва важнымі правіламі. Дарослым у чарговы раз нагадаюць, як дорага могуць каштаваць хвіліны, калі іх дзеці пакінуты без нагляду, да якіх наступстваў можа прывесці дзіцячае свавольства з агнём.
Другі этап акцыі пройдзе з 2 па 10 верасня ў рамках мерапрыемстваў Адзінага дня бяспекі. Будуць арганізаваны канцэртныя праграмы і тэатралізаваныя пастаноўкі, дні адчыненых дзвярэй у структурных падраздзяленнях, сустрэчы з працоўнымі калектывамі. У агульнаадукацыйных установах пройдуць тэматычныя «Урокі бяспекі», планавыя эвакуацыі і шматлікія конкурсы і віктарыны.
Крупскі РАНС