Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 13 Жнівень 2019 14:07

Моладзь - за ураджай!

 

У перыяд уборачнай кампаніі 2019 года праходзіць раённая акцыя "Моладзь - за ўраджай!", пераможцамі і лідарамі якой з'яўляюцца маладежныя экіпажы, якія першымі ў раёне намалацілі звыш 500 тон збожжа, а таксама маладыя кіроўцы, якія ажыццяўляюць перавозку звыш 1000 тон збожжа ад камбайнаў (узрост удзельнікаў – ад 14 да 31 года).

 

Пераможца акцыі - Шарапаў Сяргей Мікалаевіч, камбайнер ААТ "Старасельскае", які першым у раёне сярод маладежных экіпажаў намалаціў звыш 500 тон збожжа.

У тройцы лідараў Зуёнак Сяргей Васільевіч, камбайнер СХФ "Шчаўры" ААТ "Здравушка-мілк", і Камадзей Сяргей Васільевіч, камбайнер ААТ "Халапенічы".

Сярод маладых кіроўцаў, занятых на адвозцы збожжа ад камбайнаў, лідзіруе Кавалеўскі Юрый Аляксандравіч, кіроўца ААТ "Кляновічы".

Віншуюць лідараў і актыўных удзельнікаў акцыі арганізатары - аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Крупскага райвыканкама, раённы камітэт грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі", Крупскі раённы камітэт прафсаюза работнікаў АПК, Крупская раённая арганізацыя РГА "Белая Русь".

Чытаць 1215 разоў

Галерэя малюнкаў