Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 12 Ліпень 2019 11:11

АКЦЫЯ «З КЛОПАТАМ АБ БЯСПЕЦЫ МАЛОЙ РАДЗІМЫ!»

Цяпер у Крупскім раёне праходзіць акцыя «З клопатам аб бяспецы малой Радзімы». Яна праводзіцца 2 разы ў год у перыяд чэрвень-ліпень і верасень-кастрычнік з мэтай папярэджання пажараў па прычыне неасцярожнага звароту з агнём і гібелі на іх асоб пенсійнага і сталага ўзросту.

 

У рамках гэтай акцыі мерапрыемствы прайшлі ў аг. Замкі і Крупскім ТЦСАН. У забаўляльнай форме пажылым грамадзянам ратавальнікі нагадалі асноўныя правілы бяспекі ў побыце, дзеяннях у выпадку пажару, тэлефоны спецслужбаў, рэкамендавалі ўсталяваць пажарны апавяшчальнік, прадэманстравалі навучальны відэафільм. Усім удзельнікам мерапрыемства раздадзены наглядна-выяўленчая прадукцыя.

Інспектар Крупскага РАНС Наталля Сяргевіч

Чытаць 499 разоў