Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 01 Ліпень 2019 10:58

22 ЧЭРВЕНЯ 2019 ГОДА КРУПСКАЯ РАЁННАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ ВЕТЭРАНАЎ ЗДЗЕЙСНІЛА ЭКСКУРСІЙНУЮ ПАЕЗДКУ Ў Г.ПОЛАЦК.

 

25 ветэранаў наведалі знакавыя мясціны горада, азнаёміліся з яго славутасцямі.

 

Падчас агляднай экскурсіі ветэраны пазнаёміліся з гісторыяй самага старажытнага горада Беларусі, з якім звязаны незвычайныя лёсы князя Усяслава-Чарадзея і княгіні Рагнеды, вучонага Сімяона Полацкага і выбітнай асветніцы - манашкі Ефрасінні, першадрукара Францыска Скарыны і рускага цара Пятра і; наведалі дзеючы Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр 12 стагоддзя; пабывалі ў старажытным Спаса-Праабражэнскім храме, упрыгожаным знутры ўнікальнай фрэскавай роспісам, дзе захоўвацца адноўлены Еўфрасіннеўскі крыж; паслухалі канцэрт арганнай музыкі ў Сафійскім саборы.

Чытаць 538 разоў