Асаблівая ўвага надавалася спраўнасці ацяпляльных газавых і цвёрдапаліўных катлоў, асвятляльнай электраправодкі і электраабсталявання, наяўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў ў жылых пакоях. З грамадзянамі праведзены прафілактычныя гутаркі аб бяспечным навядзенні парадку на прылеглай тэрыторыі, захаванні правіл пажарнай бяспекі ў побыце, а таксама недапушчэнні пакідання малалетніх дзяцей без нагляду.
Усім домаўладальнікам ўручаны рэкамендацыі па зніжэнні рызыкі ўзнікнення пажараў, а таксама наглядна-выяўленчая прадукцыя, якая стане памочнікам для прадухілення ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі.
Крупскі РАНС