Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 17 Май 2019 14:48

КОНКУРС МАЛЮНКАЎ «ПРАВА НА ДЗЯЦІНСТВА»

Запрашаем прыняць удзел у штогадовым конкурсе на лепшы дзіцячы малюнак на тэму "Права на дзяцінства" пры ўдзеле Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ).

У конкурсе ўдзельнічаюць дзеці ад 3 да 17 гадоў. Малюнкі могуць быць выкананы на паперы не менш фармату А4 (210мм х 290мм) і не больш А3 (420мм х 580мм) фарбамі, алоўкамі ці фламастарамі без дапамогі бацькоў і педагогаў.

На адваротным баку малюнка неабходна ўказаць наступную інфармацыю пра аўтара: фамілію, імя, імя па бацьку дзіцяці, узрост, месца жыхарства, кантактныя дадзеныя, па жаданні - кароткі аповяд пра малюнак. Пераможцы будуць вызначаны ў трох узроставых катэгорыях: ад 3 да 6, ад 7 да 12 і старэй 12 гадоў.

Работы неабходна даслаць да 24 траўня 2019 года па пошце на адрас Міністэрства юстыцыі: 220004, г. Мінск, вул. Калектарная, 10 (прэс-служба Міністэрства юстыцыі) тэл.: 200 18 32.

Імёны пераможцаў будуць абвешчаныя 31 мая 2019 года. Пераможцы атрымаюць памятныя падарункі і дыпломы ад Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ).

Чытаць 562 разоў