У працы калегіі прынялі ўдзел намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Жаўняк, міністры інфармацыі і культуры Аляксандр Карлюкевіч і Юры Бондар, старшыня Мінскага Анатоль Ісачанка і віцэ-губернатар Іван Маркевіч.
Пленарнае пасяджэнне пачалося відэафільмам аб працы ідэалагічнай вертыкалі Міншчыны, аб самых яркіх і знакавых падзеях. Гэта так наладзіла ўсіх на пазітыўную творчую працу.
Вынікі працы ідэалагічнай вертыкалі падвяла начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяна Хмель. Яна адзначыла, што ў галіне сур'ёзнае ўвага надаецца якасці падрыхтоўкі ідэалагічных кадраў і актыву, вывучэнню, абагульненню і распаўсюджванню вопыту ідэалагічнай, інфармацыйнай, выхаваўчай работы, укараненню ў практыку работы эфектыўных формаў дзейнасці. Таццяна Хмель адзначыла, што ў практычнай дзейнасці неабходна рабіць акцэнт на працы ў сацыяльных сетках, размяшчаючы інфармацыю, цікавую і даступную кожнаму карыстальніку.
Добры ідэолаг - гэта штучны тавар. Так вельмі ёміста і дакладна ахарактарызаваў ідэалагічных работнікаў старшыня Мінскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Для таго, каб гэта было сапраўды так, неабходная пастаянная і старанная работа па павышэнню свайго прафесійнага ўзроўню, імкненне да развіцця і новых ведаў. Ён адзначыў, што неабходна спалучаць перспектыву, і вопыт, генераваць новыя ідэі, а галоўнае ў ідэалагічнай працы - гэта любоў да людзей, працы, Радзіме, гэта пазітыўны погляд на жыццё.
Святочным акцэнтам Калегіі стала ўзнагароджанне лепшых работнікаў па выніках мінулага года.
Ва ўрачыстай абстаноўцы было падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве ў інфармацыйнай сферы паміж Мінскім аблвыканкамам і Белдзяржуніверсітэтам. Гэта дазволіць весці падрыхтоўку прафесійных кадраў спецыяльна для Мінскай вобласці, у тым ліку якія ўмеюць эфектыўна працаваць у інтэрнэце.