Яркі сонечны дзень. На вуліцах горада дзіўнае ажыўленне. Дарослыя і дзеці спяшаюцца ў школу. Сёння дзень незвычайны, асабліва для першакласнікаў. Яшчэ ўчора - някемлівыя дашкаляты, сёння яны ўпершыню пераступяць парог школы і адправяцца ў доўгае падарожжа ў краіну Ведаў. У поўнай амуніцыі (вялікія банты і вялізныя букеты) маленькія грамадзяне Рэспублікі Беларусь ўрачыста ідуць у школу. А яшчэ ў Дзень ведаў адчыненыя дзверы і для бацькоў, і для гасцей устаноў адукацыі, сярод іх-работнікі МНС, бо навучанне падрастаючага пакалення асновам бяспек і- справа агульная.
Вось і сёння начальнік аддзела ідэалагічнай работы ўстановы «Мінскае абласное ўпраўленне МНС» Дзмітрый Светагор, начальнік Крупскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Тур наведалі Крупскую раённую гімназію і прынялі ўдзел ва ўрачыстай лінейцы. Затым разам з дзеткамі з 1 "А" яны накіравалася ў школьны клас, каб правесці першы ў іх жыцці і вельмі важны "ўрок бяспекі". У краіну Ведаў першаклашкі рушылі на вясёлым паравозіку разам са сваёй першай настаўніцай, аднак, падчас гэтага падарожжа могуць адбыцца розныя надзвычайныя сітуацыі і вельмі важна ведаць, як іх пазбегнуць або як правільна дзейнічаць. Таму ўся сумленная кампанія дружна вырашыла спыніцца на першай станцыі "Выратавальная". Тут яны ўспомнілі асноўныя правілы бяспекі на вуліцы, дома, у школе, як правільна выклікаць ратавальнікаў, а таксама пазнаёміліся з такім карысным прыборам, як аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Усе дзеткі атрымалі карысныя і маляўнічыя падарункі па бяспецы!
Спазнавайце свет бяспечна, хлопцы!