26 лістапада 2024 г. з 10-00 да 13-00 гадзін у ДУК «Крупскі раённы Цэнтр культуры» адбудзецца кірмаш вакансій для грамадзян «сярэбранага» узросту і інвалідаў.
Падчас правядзення мерапрыемства можна будзе азнаёміцца з вакансіямі, прапанаванымі наймальнікамі, прайсці сумоўе, атрымаць кансультацыю па пытаннях працаўладкавання, умовамі працы, будуць арганізаваны майстар-класы па самастойным пошуку працы (навучанне навыкам працы з парталам дзяржаўнай службы занятасці), складанню рэзюмэ.