Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 29 Снежань 2022 18:16

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Алкаголь і дарога не сумяшчальныя!» пройдзе на тэрыторыі Мінскай вобласці (30.12.2022)

«Алкаголь і дарога не сумяшчальныя!» - пад такім дэвізам пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху 30 снежня напярэдадні Новага года.

Кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, пад уздзеяннем наркатычных сродкаў і псіхатропных ці таксічных рэчываў з'яўляецца самым грубым і небяспечным парушэннем Правілаў дарожнага руху, што немінуча прыводзіць да ДТЗ. Аўтамабіль з'яўляецца крыніцай павышанай небяспекі, а ў руках нецвярозага - зброяй, якая калечыць чалавечыя жыцці, не толькі самога кіроўцы, але і навакольных.

Цяжар наступстваў дарожна-транспартных здарэнняў, учыненых грубымі парушальнікамі значна вышэйшы ў параўнанні з астатнімі аварыямі. У паўтара раза больш смяротных выпадкаў і цяжкіх траўм у пацярпелых.

За 11 месяцаў бягучага года на тэрыторыі Мінскай вобласці вартавымі дарог затрыманы 3091 вадзіцель у стане ап'янення. Па віне вадзіцеляў, якія кіравалі транспартным сродкам у стане ап'янення за названы перыяд, адбылося 59 уліковых ДТЗ, у якіх 13 чалавек загінулі і 59 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Нагадваем, што згодна з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, меры адміністрацыйнага ўздзеяння за нецвярозае кіраванне да 0,8 праміле ўключна накладаецца штраф 100 базавых велічынь і пазбаўленне права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на 3 гады, больш за 0,8 праміле - 200 базавых велічынь штрафу з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на 5 гадоў.

Ужыванне вадзіцелем алкаголю пасля ўчынення ДТЗ, удзельнікам якога ён з'яўляецца да праходжання агляду на прадмет вызначэння стану ап'янення - цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры 200 базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на 5 гадоў.

За паўторнае кіраванне ў стане ап'янення на працягу года правапарушальнік прыцягваецца да крымінальнай адказнасці, пры гэтым, прадугледжана спецыяльная канфіскацыя транспартнага сродку, якім кіравалі ў стане ап'янення, незалежна ад права ўласнасці.

Таксама прамую пагрозу бяспечнаму дарожнаму руху ствараюць і нецвярозыя пешаходы. Гэта, як правіла, людзі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, непрацуючыя, неаднаразова парушаючыя ПДР, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, ва ўзроставай катэгорыі ў асноўным 30-50 гадоў, амаль заўсёды апранутыя ў цёмнае адзенне, не пазначаныя святлоадбіўнымі элементамі ў цёмны час сутак. Акрамя таго, неадэкватнасць нецвярозых пешаходаў, іх раптоўны выхад на праезную частку і жаданне «паляжаць» на праезнай частцы заканчваюцца смяротна.

У мэтах сваёй бяспекі пешаходы не павінны забываць аб абавязковым выкарыстанні святлоадбіўных элементаў у цёмны час сутак. Пераходзіць праезную частку толькі ва ўсталяваных правіламі месцах і выключыць знаходжанне ў нецвярозым выглядзе зблізку і на праезнай частцы!

Згодна з арт. 18.20 ч.2 КоАП Рэспублікі Беларусь, адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу за знаходжанне на праезнай частцы ў нецвярозым стане ў якасці пешахода або веласіпедыста складае ад 3 да 5 БВ.

Паважаныя грамадзяне! Калі вы бачыце або ведаеце, што транспартным сродкам кіруе вадзіцель у стане ап'янення, або бачыце на праезнай частцы або паблізу ад яе нецвярозых пешаходаў, якія відавочна ствараюць сваімі дзеяннямі пагрозу бяспецы дарожнага руху, тэрмінова паведаміце ў дзяжурную частку міліцыі па тэлефонах 229-04-44 або 102 (званок бясплатны). Магчыма, ваша інфармацыя зберажэ жыццё аднаму чалавеку і не дазволіць зламаць лёс іншаму.

УДАІ УУС Мінаблвыканкама

Чытаць 127 разоў