Як паведамілі ва УДАІ УУС Мінаблвыканкама, асаблівая ўвага будзе нададзена выяўленню грубых парушэнняў ПДР, якія з'яўляюцца асноўнымі прычынамі ДТЗ з цяжкімі наступствамі - кіраванне транспартам нецвярозымі або бяспраўнымі кіроўцамі, парушэнні правілаў абгону і перавозкі пасажыраў, парушэнне ПДР пешаходамі і іншых.