Сацыяльна-прававыя гарантыі і перавагі службы ў органах унутраных спраў:
- дзяржава гарантуе супрацоўнікам органаў унутраных спраў сацыяльную абароненасць, ажыццяўляе меры па стварэнні для іх належных умоў службы і сацыяльнага забеспячэння;
- супрацоўнікам міліцыі выплачваецца годнае грашовае забеспячэнне, якое вылічваецца ад выслугі гадоў і месца праходжання службы, прадастаўляецца дадатковы адпачынак за выслугу гадоў;
- супрацоўнікі забяспечваюцца бясплатным форменным абмундзіраваннем;
- штогод выплачваецца пры сыходзе ў асноўны адпачынак аднаразовая дапамога на аздараўленне;
- у сувязі з непрадбачанымі матэрыяльнымі цяжкасцямі выплачваецца матэрыяльная дапамога;
- ажыццяўляецца выплата грашовай кампенсацыі за пражыванне па дагавору найму (паднайму) жылых памяшканняў у інтэрнаце;
- бясплатнае медыцынскае абслугоўванне ва ўстановах аховы здароўя сістэмы МУС, як для супрацоўнікаў, так і для членаў сям'і, санаторна-курортнае лячэнне для супрацоўнікаў органаў унутраных спраў;
- супрацоўнікам, якія праслужылі 5 і больш гадоў, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 13 ад 6 студзеня 2012 г. прадастаўлена права на атрыманне льготнага 5 % крэдыту тэрмінам на 20 гадоў для будаўніцтва, набыцця або рэканструкцыі жылых памяшканняў;
- прадастаўленне дзецям супрацоўнікаў органаў унутраных спраў месцаў у дзіцячых дашкольных установах на працягу трох месяцаў з дня падачы заявы;
- маецца вялікая магчымасць кар'ернага росту і павышэння прафесійнага майстэрства;
- па дасягненні ўзросту 48 гадоў, а таксама пасля 20 гадоў службы (у гэты тэрмін уваходзіць і вучоба) маецца права на пенсійнае забеспячэнне.
Асноўнымі задачамі органаў унутраных спраў з'яўляюцца барацьба са злачыннасцю, ахова грамадскага парадку і забеспячэнне бяспекі нашых грамадзян. Калі вы па сваіх асабістых, маральна-дзелавых якасцях, стане здароўя гатовы абараняць правы і законныя цікавасці нашых суграмадзян, мы будзем рады бачыць вас.
За інфармацыяй па пытанні працаўладкавання вы можаце патэлефанаваць па тэлефонах: 27-3-78, 27-6-32, 27-0-86.