Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8
Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663
Е-mail: info@krupki.gov.by (для дзелавой перапіскі)
Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620
Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142
Аб'яўлены конкурс "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь" 2021 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.
Яравыя збожжавыя ў Мінскай вобласці пасеюць на плошчы 240,7 тыс. га, што на 14 тыс. га больш у параўнанні з мінулым годам. Пра гэта БЕЛТА расказала галоўны спецыяліст аддзела земляробства і раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Мінаблвыканкама Наталля Грынкевіч.
Экспарт беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі ў Прыморскі край Расіі ў 2020 годзе вырас амаль на 70 працэнтаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі па выніках сустрэчы кіраўніка ведамства Івана Крупко з дэлегацыяй Прыморскага края на чале з губернатарам Алегам Кажамякам.
З 5 красавіка аднаўляецца прыгарадны маршрут рэгулярных зносін нумар 2357-ТК паміж Мінскам і "Вялікім каменем", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе індустрыяльнага парка.
Беларусь плануе павялічыць экспарт мясной прадукцыі ў 2021 годзе да $1 млрд. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў у час экспартнага форуму "Беларусь мясная", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Удзел БЕЛАЗа ў праектах развіцця кааперацыі і імпартазамяшчэння ў рамках ЕАЭС абмяркоўваўся 19 сакавіка ў час наведвання прадпрыемства членам Калегіі (міністрам) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі Артакам Камалянам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг".
Міністэрства фінансаў Беларусі прынята ў Міжнародную арганізацыю камісій па каштоўных паперах (IOSCO) у якасці асацыіраванага члена. Такое рашэнне прыняло праўленне арганізацыі, паведамілі БЕЛТА ў Мінфіне.
У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" зарэгістраваны новы рэзідэнт "Новаэра Біятэх" з праектам у сферы традыцыйнай кітайскай медыцыны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Валанцёры руху "Добрае сэрца" Мінскай гарадской арганізацыі БРСМ далі ў Храме-помніку ў гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі, у Мінску старт рэспубліканскай дабрачыннай міжканфесійнай акцыі "Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб'ядноўвае гісторыя і вера", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандра Ганчарова.
ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг" у студзені - лютым 2021 года нарасціла аб'ёмы вытворчасці, рэалізацыі і экспарту прадукцыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.