Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mail: info@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Сяўба азімых збожжавых у Беларусі праведзена на 82 працэнтах запланаваных плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Мінсельгасхарча.

Пастановай Савета Міністраў ад 17 верасня 2021 года нумар 537 унесены змяненні ў шэраг пастаноў урада па пытаннях дзейнасці Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 кастрычніка падпісаў указ нумар 375 "Аб мерах па аказанні дзяржаўнай падтрымкі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" сёння зарэгістраваны новы рэзідэнт - ТАА "Тэхналагічная кампанія Лянгджу Шэньчжэнь (МСК)", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу парка.

Беларусь і Узбекістан бачаць перспектывы паглыблення вытворчых кааперацыйных сувязей у машына- і станкабудаванні, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Прадстаўнікі замежных дыпмісій наведалі прадпрыемствы і турыстычныя аб'екты Мінскай вобласці ў Дзень гандлёвага саветніка. Беларуская гандлёва-прамысловая палата восьмы раз праводзіць унікальнае мерапрыемства - Дзень гандлёвага саветніка. Мэтай штогадовага правядзення такога дня з'яўляецца прэзентацыя прадстаўнікам замежных дыпламатычных місій эканамічнага, турыстычнага і культурнага патэнцыялу краіны.

Мемарандум аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні для ўмацавання даверу спажыўцоў фінансавых паслуг да фінансавых прадуктаў, арганізацый і фінансавай сістэмы ў цэлым падпісаны паміж Нацыянальным банкам Беларусі, Асацыяцыяй беларускіх банкаў, Асацыяцыяй лізінгадаўцаў, Асацыяцыяй развіцця фінансавага рынку, Рэспубліканскай асацыяцыяй мікрафінансавых арганізацый. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

Убачыць вытворчасць, пакаштаваць прадукцыю і абмяняцца карыснымі кантактамі для далейшых бізнес-праектаў. Дыпламаты 32 краін, якія працуюць у Беларусі, знаёмяцца з эканамічным, турыстычным і культурным патэнцыялам Мінскай вобласці. Візіт на прадпрыемствы ў Слуцк прымеркавалі да Дня гандлёвага саветніка, які праводзіць Беларуская гандлёва-прамысловая палата ў рэгіёнах. На Слуцкім сыраробным камбінаце замежныя госці змаглі прадэгусціраваць мяса-малочныя і іншыя прадукты мясцовых прадпрыемстваў. На агульнай сустрэчы таксама абмяркоўвалі і пытанні перспектыў супрацоўніцтва ў дрэваапрацоўцы і машынабудаванні.

Азімыя збожжавыя ў Беларусі пасеялі на 54,1 працэнта плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Мінсельгасхарча.

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і студэнцкае этнаграфічнае таварыства правялі беларускае народнае свята ўраджаю "Багач".

Старонка 73 з 157