Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 64

Беларусь арганізуе для 80 дзяцей з Сірыі і 25 дзяцей з Узбекістана адпачынак і аздараўленне ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня" ў жніўні бягучага года. На гэтыя мэты прадугледжана выдзяленне сродкаў з рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Адпаведнае распараджэнне 11 жніўня падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Замежныя інвестары ў І паўгоддзі 2022 года ўклалі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі $4,3 млрд, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

10 жніўня прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка наведаў малочнатаварны комплекс "Новапалескі" ААТ "Новапалескі-Агра" Салігорскага раёна.

У Нацыянальным цэнтры маркетынгу абмеркавалі перспектывы выхаду Беларусі на рынкі трэціх краін з выкарыстаннем дубайскага хаба. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НЦМ.

Гарадзейскі цукровы камбінат пастаўляе прадукцыю на ўнутраны рынак і на экспарт і мае намер нарошчваць аб'ёмы вытворчасці. Аб гэтым заявіў сёння журналістам генеральны дырэктар камбіната Генадзь Салавей па выніках наведвання прадпрыемства прэм'ер-міністрам Раманам Галоўчанкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускія аграрыі намалацілі 3540,8 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,7 ц/га, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

БЕЛАЗ развівае пастаўкі прадукцыі ў Індыю, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал прадпрыемства.

Беларусь і Індыя падчас візіту першага намесніка міністра замежных спраў Сяргея Алейніка ў Нью-Дэлі правялі сёмы раўнд беларуска-індыйскіх палітычных кансультацый. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Індыі.

Абноўлены стадыён парадуе выхаванцаў Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча, якое базіруецца ў Слуцку. Узвядзенне спартыўнага аб'екта знаходзіцца на фінішнай прамой, адкрыццё плануецца да пачатку навучальнага года. У складзе новага комплексу - футбольнае поле са штучным пакрыццём, пляцоўка для баскетбола, хакея і валейбола. Таксама на тэрыторыі стадыёна ўстаноўлены трэнажоры і ўзведзена вышка для заняткаў пажарна-выратавальным спортам.

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 жніўня 2022 года, паводле папярэдніх даных, склалі $7561,7 млн у эквіваленце, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

Старонка 29 з 157