Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 15 Чэрвень 2022 15:23

Адказнасць за невыкананне парадку прыёму на працу

Часцяком службовыя асобы, адказныя за афармленне прыёму работнікаў на працу, легкадумна ставяцца да недахопаў у сваёй працы.

Аднаго не азнаёмілі пад подпіс з даручанай працай, дакументамі, якія рэгламентуюць унутраны працоўны распарадак, іншымі лакальнымі прававымі актамі, у другога не запатрабавалі подпіс на кожнай старонцы працоўнай дамовы (кантракта) і не пранумаравалі кожную старонку працоўнай дамовы (кантракта) ці зусім не заключылі працоўны дагавор у пісьмовай форме (арт. арт. 18, 54 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), у дачыненні да трэцяга пры прыёме на працу ў дзяржаўныя органы, іншыя дзяржаўныя арганізацыі, а таксама арганізацыі, больш за 50 працэнтаў акцый (долей у статутным фондзе) якіх знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, не запыталі характарыстыку з папярэдняга месца працы, а таксама з дзяржаўнай арганізацыі, якая з'яўлялася месцам яго працы на працягу папярэдніх пяці гадоў, і (або) звесткі з адзінага дзяржаўнага банка даных аб правапарушэннях у адносінах да кандыдатаў на кіруючыя пасады (п. 11 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15.12.2014 № 5 «Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый» (у рэдакцыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12.10.2021 № 6). Камусці не ўнеслі запіс аб прыёме на працу ў працоўную кніжку ва ўстаноўлены тэрмін (арт.50 Працоўнага кодэкса, пп.9, 26 Інструкцыі аб парадку вядзення працоўных кніжак, зацверджанай пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь 16.06.2014 № 40) .

Камусці могуць здацца нязначнымі такія парушэнні. Разам з тым, яны ўтвараюць склад адміністрацыйнага правапарушэння і прыводзяць да накладання штрафу на службовую асобу ў памеры ад 2 да 20 базавых велічынь (ч. 6 арт. 10.12 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях). Пры гэтым адміністрацыйнае спагнанне можа быць накладзена на працягу трох гадоў з дня ўчынення адміністрацыйнага правапарушэння і шасці месяцаў з дня яго выяўлення.

Начальнік Барысаўскага міжраённага аддзела
Мінскага абласнога ўпраўлення
Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы

Н.С.Мажэйка

Чытаць 348 разоў