Элементу вулічна-дарожнай сеткі лiквiдаванага пасёлка Новае Жыццё прапануецца прысвоіць наступнае найменне:
«вуліца Новае Жыццё» (на беларускай мове), «улица Новое Житьё» (на рускай мове);
Неабходнасць прысваення наймення элементу вулічна-дарожнай сеткі горада Крупкі абумоўлена лiквiдацыяй пасёлка Новае Жыццё.
У адпаведнасці з абзацам другім артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. № 154-З «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным ладзе Рэспублікі Беларусь» грамадзяне маюць права на працягу месяца з дня апублікавання дадзенага паведамлення выказваць у дзяржаўныя органы меркаванні па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання, уносіць прапановы аб утварэннi, скасаванні адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзіна , устанаўленні і змяненні іх граніц, устанаўленні і пераносе адміністрацыйных цэнтраў і па іншых пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання, удзельнічаць у разглядзе пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання, якія закранаюць іх правы і законныя інтарэсы, праз зварот у дзяржаўныя органы.
Думкі грамадзян па пытанні прысваення наймення элементу вулічна-дарожнай сеткі горада Крупкі прымаюцца ў пісьмовым выглядзе ў перыяд з 4 чэрвеня 2022 г. па 4 ліпеня 2022 г. па адрасе: 222001, г. Крупкі, вул. Савецкая, 8 (з паметкай «вывучэнне меркаванняў грамадзян») або на электронную пошту Крупскага раённага выканаўчага камітэта Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..
Меркаванні грамадзян, накіраваныя з парушэннем формы і тэрмінаў, разгляду не падлягаюць.