Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 07 Ліпень 2021 10:29

Даведка аб выніках разгляду меркавання грамадзян па пытанні ўстанаўлення межаў населеных пунктаў Крупскага раёна

У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку ўліку меркаванняў грамадзян пры вырашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2012 г. № 623 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь»,

Крупскім раённым выканаўчым камітэтам 29 мая 2021 года ў раённай газеце «Крупскі веснік» і на афіцыйным сайце Крупскага райвыканкама было размешчана паведамленне для высвятлення меркавання грамадзян па пытанні ўстанаўлення межаў сельскіх населеных пунктаў:

вёска Скародзіца, в. Усцінаўка Крупскага сельсавета;

пас. Кірава, в. Кутавец, в. Кастрычнік, в. Чараеўка Кастрычніцкага сельсавета.

Меркаванні грамадзян прымаліся на працягу аднаго месяца з даты апублікавання паведамлення, гэта значыць з 29 мая па 29 чэрвеня 2021 г. уключна. Прапаноў і заўваг грамадзян у Крупскі раённы выканаўчы камітэт па гэтым пытанні не паступіла, таму неабходнасць у карэкціроўцы прапаноў па ўсталяванні межаў сельскіх населеных пунктаў адсутнічае.

Крупскі раённы выканаўчы камітэт

Чытаць 426 разоў