Аб'ектамі санітарнай ачысткі з'яўляюцца: тэрыторыя домаўладанняў, аб'екты культурна-бытавога прызначэння, тэрыторыі розных прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, паркі, скверы, плошчы, месцы грамадскага карыстання, месцы адпачынку і інш. Актуальнасць санітарнай ачысткі абумоўлена тым, што гэта - найважная складовая частка санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва, якая спрыяе падтрыманню на высокім узроўні грамадскага і асабістага здароўя, аптымальных умоў жыццядзейнасці ва ўсіх населеных пунктах і ў тым ліку і месцах масавага адпачынку ў парках скверах і на вадаёмах. У выніку жыццядзейнасці людзей утвараецца значная колькасць адходаў. І населеныя пункты Крупскага раёна не з'яўляюцца выключэннем.
Дзяржаўны санітарны нагляд нагадвае, што санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі ўстаноўлены наступныя патрабаванні да ўтрымання тэрыторый населеных пунктаў і арганізацый:
- Тэрыторыі населенага пункта і арганізацый павінны ўтрымлівацца ў чысціні;
- забараняецца размяшчаць цвёрдыя адходы ў неўстаноўленых месцах;
- зліваць (скідаць) вадкія адходы на зямлю, у ліўневую каналізацыю, водныя аб'екты;
- усталёўваць стацыянарна ёмістасці для збору цвёрдых адходаў на праезных частках вуліц населеных пунктаў, ходніках, азелянённых тэрыторыях;
- складаваць тару і запасы тавараў на тэрыторыі, прылеглай да гандлёвых аб'ектах;
- складаваць і захоўваць больш за 72 гадзіны на тэрыторыях, прылеглых да зямельных участкаў, у тым ліку праезнай часткі вуліц, дровы, торф, вугаль, пясок, будаўнічыя матэрыялы і будаўнічае смецце.
За парушэнне санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў прадугледжана адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Заклікаем усіх жыхароў Крупскага раёна прымаць актыўны ўдзел у навядзенні парадку на сваіх участках і прылеглых тэрыторыях!