У лютым-сакавіку 2021 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пачалася актыўная кампанія па вакцынацыі насельніцтва супраць каранавiруснай інфекцыі. Не выключэнне і Крупскі раён. Праграма вакцынацыі дзеліцца на некалькі этапаў. У першую чаргу прышчапляюцца медыцынскія работнікі, работнікі ўстаноў адукацыі, работнікі сацыяльнай сферы.
На тэрыторыі раёна выкарыстоўваецца вакцына «Спадарожнік V» расійскай вытворчасці. Вакцына ўводзіцца ў два этапы з інтэрвалам у 21-28 дзён. Асноўнымі супрацьпаказаннямі да ўвядзення вакцыны з'яўляюцца вострыя інфекцыі і абвастрэнне хранічных захворванняў, парушэнні абмену рэчываў, асобы з цяжкімі захворваннямі дыхальнай сістэмы і сардэчна-сасудзістай сістэмы.
Абмяжоўваецца вакцынацыя людзей, якія перахварэлі каранавiруснай інфекцыяй менш за 3 месяцы таму і тых, хто з'яўляецца кантактамі першага ўзроўню на працягу 14 дзён. Асобы, у якіх пасля захворвання прайшло больш за 3 месяцы могуць праверыць свой імунны статус, здаўшы аналізы на наяўнасць антыцелаў у паліклініцы.
Для звесткі ўсяго насельніцтва, праводзіцца запіс ўсіх жадаючых зрабіць прышчэпку на вашых тэрапеўтычных участках, амбулаторыях і ФАПах.
Усе пытанні па правядзенню вакцынацыі можна даведацца па тэлефонах УАЗ «Крупская ЦРБ» тэл. 5-66-31, 5-52-72
Урач-эпідэміёлаг
ГУ «Крупскі РЦГЭ»
Лейчонак В.Е.