Пастановай савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 лістапада 2020 г. № 677 тэрмін абарачэння імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» падоўжаны па 31 снежня 2022 года (пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2021 года).
На працягу названага тэрміну грамадзянам Рэспублікі Беларусь прадастаўляецца магчымасць абмяняць належачыя ім чэкі «Маёмасць» на акцыi адкрытых акцыянерных таварыстваў, якія знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы, у мэтах рэалізацыі права на бязвыплатнае атрыманне часткі дзяржаўнай маёмасці. Многія жыхары Мінскай вобласці да цяперашняга часу такое права не рэалізавалі.
У падраздзяленнях ААТ «АСБ Беларусбанк», да абмену на чэкі «Маёмасць» прапануюцца акцыі больш за 150 акцыянерных таварыстваў рэгіянальнага і рэспубліканскага значэння, у ліку якіх прадпрыемствы прамысловага і будаўнічага комплексаў, транспарту, гандлю і іншыя.
Для ажыццяўлення абмену чэкаў на акцыі неабходна звярнуцца ў любое падраздзяленне ААТ «АСБ Беларусбанк», якое выконвае дадзеную аперацыю, з пашпартам і сертыфікатам чэкаў «Маёмасць» (пошук бліжэйшага аддзялення можна ажыццявіць на афіцыйным сайце банка www.belarusbank.by па адпаведным рэгіёне і паслузе «Аперацыі з чэкамі «Маёмасць»). Згублены сертыфікат можа быць адноўлены банкам (паслуга платная). Абмену на акцыі падлягаюць чэкі, налічаныя асабіста і атрыманыя па спадчыне (без абмежавання), а таксама перааформленыя ад блізкіх сваякоў (у суме не больш за 250 чэкаў).
Інфармацыю аб абмене можна атрымаць у аддзяленнях банка і на афіцыйным сайце па адрасе: https://belarusbank.by/ry/fizicheskim_licam/33357/28809/1776, а таксама ў камітэце дзяржаўнай маёмасці Мінскага абласнога выканаўчага камітэта па тэлефонах: (8017) 500-45-13, 220-50-85, e -mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..
Звесткі аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці таварыстваў і велічыні выплачваемых дывідэндаў размешчаны на адзіным партале фінансавага рынку www.portal.gov.by.
Намеснік старшыні Н.I.Камека