Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 10 Чэрвень 2020 15:18

У Мінскай вобласці пройдзе комплекс прафілактычных мерапрыемстваў «Беражыце дзяцей!»

У мэтах прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму з 10 па 20 чэрвеня на тэрыторыі Мінскай вобласці дзяржаўтаінспекцыя сумесна з інспекцыяй па справах непаўналетніх правядуць комплекс мерапрыемстваў пад дэвізам «Беражыце дзяцей!».

 

У гэтыя дні будуць праводзіцца заняткі з дзецьмі ў летніх аздараўленчых і прышкольных лагерах. Ім растлумачаць правілы бяспечных паводзін на дарозе і ў транспарце. Таксама інспектары нададуць асаблівую ўвагу правілам пераходу праезнай часткі, выбару бяспечных месцаў для актыўных гульняў, катанні на роліках, скейтбордах, роварах, сродках персанальнай мабільнасці.

Акрамя таго, ДАІ зробіць акцэнт на спыненне парушэнняў ПДР дзецьмі-пешаходамі і суправаджаючымі іх дарослымі. Кіроўцы, якія перавозяць непаўналетніх, таксама будуць у полi зроку праваахоўнікаў.

Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да бацькоў і нагадвае, што менавіта яны нясуць адказнасць за сваіх дзяцей і заклікае, перш за ўсё, на асабістым прыкладзе і з самага ранняга ўзросту выхоўваць у дзяцей навык няўхільнага захавання элементарных правілаў дарожнага руху, тлумачачы ім наступствы ігнаравання, распавядаць і паказваць, як і дзе правільна пераходзіць праезную частку, якія сігналы святлафора для пешаходаў павінны гарэць і куды перад пачаткам руху глядзець, данесці да дзіцяці тыя магчымыя небяспекі, якія можа таіць у сабе праезная частка.

За неналежнае выкананне абавязкаў па выхаванню непаўналетніх, бацькі могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Бяспека дзяцей у першую чаргу залежыць ад нашай увагі да іх і пастаяннага кантролю!

Даведачна: на тэрыторыі Мінскай вобласці за 5 месяцаў бягучага года адбылося 31 ДТЗ з удзелам непаўналетніх, у якіх 4 дзіцяці загінула (усе загінулыя пасажыры) і 30 дзяцей атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама

Чытаць 378 разоў