Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 09 Чэрвень 2020 17:15

ДАІ Мінскай вобласці правядзе прафілактычную акцыю «Бяспечны абгон»

Пачынаючы з пятніцы і ў наступныя выхадныя Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці на міжнародным транспартным калідоры аўтамабільнай дарозе М-1/Е-30 Брэст-Мінск-мяжа Расійскай Федэрацыі, правядзе масіраваную адпрацоўку.

У мэтах стабілізацыі дарожна-транспартнай абстаноўкі на адной з галоўных магістраляў Рэспублікі Беларусь будзе задзейнічана ўзмоцненая колькасць нарадаў дарожна-патрульнай службы. Адпрацоўка пройдзе на тэрыторыі Крупскага, Барысаўскага, Смалявіцкага, Мінскага, Дзяржынскага, Стаўбцоўскага раёнаў Мінскай вобласці.

Асаблівая ўвага будзе нададзеная выяўленню і спыненню парушэнняў правілаў дарожнага руху ў частцы кіравання транспартным сродкам у нецвярозым стане і асобамі, якія не маюць права кіравання, перавышэння ўстаноўленай хуткасці руху, перавозкі пасажыраў і грузаў. Разам з тым, вартавымі дарог у цёмны час сутак будзе звернута ўвага на найбольш уразлівую катэгорыю ўдзельнікаў дарожнага руху, а гэта пешаходы і веласіпедысты.

Таксама на тэрыторыі Мінскай вобласці з 6 па 9 чэрвеня бягучага года пройдзе прафілактычная акцыя «Бяспечны абгон», мэтай якой з'яўляецца прафілактыка дарожных здарэнняў па прычыне абгону і выезду на паласу сустрэчнага руху.

Аўтамабільныя аварыі, якія адбываюцца менавіта па прычыне выезду кіроўцамі на паласу сустрэчнага руху, маюць асабліва цяжкія наступствы. А на загарадных дарогах абгон - самы небяспечны від манеўру. Нават самыя вопытныя вадзіцелі нярэдка няправільна вызначаюць час, неабходны для абгону, і адлегласць, якую пройдзе абганяючы аўтамабіль.

Не варта рызыкаваць, ідучы на абгон, калі абмежавана бачнасць, напрыклад, з-за дажджу або туману. Ні ў якім разе нельга здзяйсняць абгон з правага боку па абочыне, нават калі яна вольная ад машын і людзей і добра праглядаецца. Вельмі часта ямы, выбоіны і староннія прадметы становяцца прычынай змены кірунку руху, сутыкнення з абганяемым аўтамабілем і «выцясненне» яго на паласу сустрэчнага руху. Кіроўца! Памятай! Дарожны знак «Абгон забаронены» і «суцэльная» лінія разметкі прысутнічаюць на дарозе нездарма! У гэтых выпадках здзяйсняць абгон вельмі небяспечна! Не варта забываць і аб адказнасці.

Артыкул 18.14 ч. 8 КоАП Рэспублікі Беларусь. Парушэнне асобай, якая кіравала транспартным сродкам, правілаў абгону альбо выезд на паласу сустрэчнага руху ў выпадках, калі гэта забаронена правіламі дарожнага руху - накладанне штрафу ў памеры ад 2 да 10 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання да 1 года або без пазбаўлення.

Дзяржаўтаінспекцыя настойліва рэкамендуе кіроўцам пры руху ўлічваць умовы надвор'я і дарожныя ўмовы, пры гэтым выконваць хуткасны рэжым, дыстанцыю паміж транспартнымі сродкамі, правілы абгону, у АБАВЯЗКОВЫМ парадку прышпільвацца рамянямі бяспекі, малалетніх дзяцей перавозіць у спецыяльных дзіцячых утрымліваючых прыладах.

Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху, беражыце сябе і сваіх блізкіх, добрых і бяспечных вам выходных!

УДАІ УУС Мінаблвыканкама

Чытаць 394 разоў