Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 20 Сакавік 2020 18:40

Паведамленне аб працэдуры грамадскіх абмеркаванняў

Крупскі раённы выканаўчы камітэт выносіць на грамадскае абмеркаванне пытанне аб змене мяжы горада Крупкі Мінскай вобласці, шляхам уключэння ў рысу горада Крупкі пасёлка Новае Жыццё, размешчанага на тэрыторыі Крупскага раёна Мінскай вобласці.

 

Тэрмін правядзення грамадскага абмеркавання - з 21 сакавіка па 21 красавіка 2020 г.

Арганізатар правядзення грамадскага абмеркавання - Крупскі раённы выканаўчы камітэт.

Азнаёміцца з матэрыяламі па змене мяжы горада Крупкі можна ў працоўныя дні з 21 сакавіка па 21 красавіка 2020 года з 8-00 да 13-00 і з 14-00 да 17-00 па адрасе: г. Крупкі, вул.Савецкая, д. 8/1, каб.32.

Накіроўваць свае пісьмовыя заўвагі і прапановы, пры іх наяўнасці, асабістым уручэннем або паштовай сувяззю ўдзельнікам грамадскага абмеркавання неабходна ў аддзел землеўпарадкавання Крупскага райвыканкама па адрасе: 222001 г. Крупкі, вул.Савецкая, 8/1, каб. 32 або па электроннай пошце: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., тэл.(801796) 27068; (801796) 27641.

Звароты з заўвагамі і прапановамі ўдзельнікамі грамадскага абмеркавання павінны быць прадстаўлены ў адпаведнасці з патрабаваннямі, усталяванымі пунктамі 1-3 артыкула 12 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 г. «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

 

Чытаць 458 разоў