Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 21 Люты 2020 11:08

У Мінскай вобласці пройдзе прафілактычная акцыя "Цвярозы вадзіцель"

З пачатку бягучага года на тэрыторыі Мінскай вобласці па віне нецвярозых вадзіцеляў здзейснена 6 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 8 чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

З мэтай умацавання транспартнай дысцыпліны, актывізацыі работы па спыненні фактаў кіравання транспартам у стане ап'янення, як адной з асноўных прычын ДТЗ з цяжкімі наступствамі з 21 па 24 лютага 2020 года на тэрыторыі Мінскай вобласці праводзіцца прафілактычная акцыя "Цвярозы вадзіцель".

У ходзе мерапрыемства створаны рэйдавыя групы з ліку супрацоўнікаў ДАІ, іншых службаў міліцыі грамадскай бяспекі і добраахвотных дружыннікаў. Нясенне нарадаў міліцыі набліжана да месцаў размяшчэння аб'ектаў гандлю спіртнымі напоямі і забаўляльных устаноў (кафэ, дыскатэкі, сельскія клубы), масавага адпачынку, асабліва ў вячэрні і начны час.

ДАІ Мінскай вобласці звяртаецца да ўдзельнікаў дарожнага руху: калі вы бачыце ці ведаеце, што транспартным сродкам кіруе кіроўца ў стане ап'янення, паведаміце ў дзяжурную частку ДАІ па тэлефоне 229-04-44 або на тэлефонную лінію 102.

УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама

Чытаць 500 разоў