ДУ «Крупскі РЦГіЭ» у сувязі з надыходам зімовага перыяду, пры пагаршэнні пагодных умоў у выглядзе ападкаў снегу і узрослай слізкасць на дарогах, тратуарах, пад'язных шляхах нагадвае ўсім суб'ектам гаспадарання ўсіх формаў уласнасці аб тым, што тратуары і пешаходныя зоны, ганак і прыступкі будынкаў і збудаванняў у зімовы час павінны штодня і па меры неабходнасці ачышчацца ад снегу, наледзі і пасыпацца процігалалёднымі сродкамі, дазволенымі да ўжывання ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Пры невыкананні суб'ектамі гаспадарання п. 7.2 санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў "Гігіенічныя патрабаванні да зместу тэрыторый населеных пунктаў і арганізацый» да адказных асоб будуць прымацца меры ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Урач-гігіеніст
ГУ «Крупскі РЦГіЭ» Палюховіч І.М.