Поўны спіс няспраўнасцяў, пры якіх забараняецца ўдзел транспартных сродкаў у дарожным руху, выкладзены ў дадатку 4 дзеючых ПДР.
Калі кіроўца не праходзіць тэхагляд - значыць, не надае належнай увагі тэхнічнаму стану аўтамабіля. Такім чынам, шэраг аварый адбываецца па прычыне няспраўнасцей транспартных сродкаў. Па выніках праведзеных у мінулым годзе і ў пачатку бягучага года сумесных рэйдаў, больш за 30% правераных транспартных сродкаў эксплуатуецца без дзяржтэхагляду. І якія б довады ні прыводзілі кіроўцы, у «Белтэхагляду» і ДАІ свой жалезны контраргумент: залогам тэхнічнай бяспекі з'яўляюцца рэгулярная дыягностыка і своечасовае праходжанне тэхагляду. Чым больш аўтамабіляў будуць праходзіць яго, тым менш будзе здарацца здарэнняў, звязаных з іх нездавальняючым тэхнічным станам.