Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 12 Ліпень 2019 11:10

ДА ВЕДАМА!

У сувязі з уступленнем у законную сілу рашэння Крупскага раённага выканаўчага камітэта ад 15 красавіка 2019 г. № 377 «Аб дэлегаванні паўнамоцтваў» дзяржаўнай установе «Крупскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» дэлегаваныя паўнамоцтвы па прыёме дакументаў для прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе:

 

штомесячнага і (або) аднаразовай сацыяльных дапамог на набыццё прадуктаў харчавання, лекавых сродкаў, адзення, абутку, школьных прылад і на іншыя патрэбы для забеспячэння нармальнай жыццядзейнасці;

сацыяльнай дапамогі для кампенсацыі выдаткаў на набыццё падгузнікаў (ўбіраючых трусікаў), ўбіраючых прасцін (пялёнак), уралагічных пракладак (ўкладышаў);

забеспячэння прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 2012 г. № 41 «Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе».

З 8 ліпеня 2019 года прыём дакументаў для прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі будзе ажыццяўляцца спецыялістамі дзяржаўнай установе «Крупскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» па адрасе: г. Крупкі, вул. Савецкая, 6, (2 паверх), кабінет № 6.

Рэжым працы: панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, перапынак на абед з 13.00 да 14.00.

Даведкі па тэлефонах: 57394, 57396.

Чытаць 754 разоў