Крупский районный исполнительный комитет
Панорама города Крупки
Усадебный дом кон. XIX - нач. XX вв. Марии и Карла Святских
Природа Крупского района
Храмы Крупского района
joomla

Службы и ведомства

01.04.2019 14:09

Конкурс маладых паэтаў

Яго праводзяць Крупская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы і рэдакцыя раённай газеты «Крупскі веснік». Конкурс мае на мэце выявіць і падтрымаць маладыя паэтычныя таленты і прысвячаецца Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях:

– «Душы ўзнёсласць і натхненне» (тэматыка вершаў не абмежавана);

– «Слаўлю свой край» (вершы, прысвечаныя малой радзіме);

– «Подзвіг дзеля мірнага жыцця» (да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў).

У кожнай намінацыі адзін удзельнік можа прадставіць да 5 вершаў.

Узрост удзельнікаў – ад 16 да 30 гадоў.

Конкурсныя работы накіроўваюцца да 20 красавіка 2019 года ў Крупскую раённую бібліятэку імя Янкі Купалы на адрас: 222001 г. Крупкі, вул. Інтэрнацыянальная, 1 альбо на электронны адрас бібліятэкі Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. .

Вынікі конкурсу будуць падведзены да 1 мая 2019 года.

Пераможцы конкурсу будуць запрошаны на абласны злёт маладых паэтаў Міншчыны «Нас слова Купалы да творчасці кліча».

Лепшыя вершы будуць надрукаваны у раённай газеце «Крупскі веснік» напярэдадні 3 ліпеня – Дня Незалежнасці і 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Прочитано 161 раз