Прывітанне старшыні

30 11 2020 09Паважаныя крупчане і жыхары Крупскага раёна!

Дзякую Вам за тое, што наведалі афіцыйны сайт Крупскага раённага выканаўчага камітэта.

Тут Вы зможаце знайсці самую разнастайную інфармацыю аб жыцці рэгіёну, знайсці сабе дзелавых партнёраў, даведацца аб навінах у галіне культуры, адукацыі, сацыяльна-грамадскім і спартыўным жыцці рэгіёну. Крупшчына мае свой непаўторны вобраз, сваю выдатную шматгадовую гісторыю, слаўную баявымі і працоўнымі дасягненнямі.

Выгаднае геаграфічнае размяшчэнне, стратэгічна важныя і зручныя шляхі зносін - чыгунка і аўтамагістраль Брэст-Мінск-Масква, якія праходзяць па тэрыторыі раёна, — прадастаўляюць шырокія магчымасці для развіцця рэгіёну і ўстанаўлення цесных, эканамічна выгадных партнёрскіх сувязяў з суседнімі рэгіёнамі, а таксама краінамі далёкага і блізкага замежжа.

Спадзяемся, што знаёмства з нашым горадам і раёнам у сетцы Інтэрнэт будзе спрыяць узнікненню новых сяброўскіх сувязяў і прыцягне да нас гасцей і інвестараў. Заўсёды рады канструктыўнаму супрацоўніцтву, гатовыя прыняць цікавыя прапановы і запрашаем усіх зацікаўленых наведаць Крупскі раён! Жадаем усім наведвальнікам сайта дабрабыту і поспехаў, а крупчанам вялізнага пачуцця гонару за сваю малую Радзіму, за выдатны куток Рэспублікі Беларусь!

Старшыня Крупскага райвыканкама Казёл Анатоль Станіслававіч

Чытаць 397 разоў
Интернет-премия «Тибо»