Крупскі раённы выканаўчы камітэт
Панарама горада Крупкі
Сядзібны дом кон. XIX-пач. XX стст. Марыі і Карла Свяцкіх
Прырода Крупскага раёна
Храмы Крупскага раёна
joomla

Службы і ведамствы

09.10.2019 15:25

Запрашэнне на службу

 

Кіраўніцтва аддзела ўнутраных спраў Крупскага райвыканкама запрашае для працаўладкавання на службу ў органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь на пасады сярэдняга і малодшага начальніцкага складу на конкурснай аснове.

 

Сацыяльна-прававыя гарантыі і перавагі службы ў органах унутраных спраў:

  • дзяржава гарантуе супрацоўнікам органаў унутраных спраў сацыяльную абароненасць, ажыццяўляе меры па стварэнні для іх належных умоў службы і сацыяльнага забеспячэння;
  • супрацоўнікам міліцыі выплачваецца годнае грашовае забеспячэнне, якое вылічваецца ад выслугі гадоў і месца праходжання службы, прадастаўляецца дадатковы адпачынак за выслугу гадоў;
  • супрацоўнікі забяспечваюцца бясплатным форменным абмундзіраваннем;
  • штогод выплачваецца пры сыходзе ў асноўны адпачынак аднаразовая дапамога на аздараўленне;
  • у сувязі з непрадбачанымі матэрыяльнымі цяжкасцямі выплачваецца матэрыяльная дапамога;
  • ажыццяўляецца выплата грашовай кампенсацыі за пражыванне па дагавору найму (паднайму) жылых памяшканняў у інтэрнаце;
  • бясплатнае медыцынскае абслугоўванне ва ўстановах аховы здароўя сістэмы МУС, як для супрацоўнікаў, так і для членаў сям'і, санаторна-курортнае лячэнне для супрацоўнікаў органаў унутраных спраў;
  • супрацоўнікам, якія праслужылі 5 і больш гадоў, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 13 ад 6 студзеня 2012 г. прадастаўлена права на атрыманне льготнага 5 % крэдыту тэрмінам на 20 гадоў для будаўніцтва, набыцця або рэканструкцыі жылых памяшканняў;
  • прадастаўленне дзецям супрацоўнікаў органаў унутраных спраў месцаў у дзіцячых дашкольных установах на працягу трох месяцаў з дня падачы заявы;
  • маецца вялікая магчымасць кар'ернага росту і павышэння прафесійнага майстэрства;
  • па дасягненні ўзросту 48 гадоў, а таксама пасля 20 гадоў службы (у гэты тэрмін уваходзіць і вучоба) маецца права на пенсійнае забеспячэнне.

Асноўнымі задачамі органаў унутраных спраў з'яўляюцца барацьба са злачыннасцю, ахова грамадскага парадку і забеспячэнне бяспекі нашых грамадзян. Калі вы па сваіх асабістых, маральна-дзелавых якасцях, стане здароўя гатовы абараняць правы і законныя цікавасці нашых суграмадзян, мы будзем рады бачыць вас.

За інфармацыяй па пытанні працаўладкавання вы можаце патэлефанаваць па тэлефонах: 27-3-78, 27-6-32, 27-0-86.

Чытаць 232 разоў